Пракуратура Украіны абвінаваціла Януковіча ў гібелі людзей на Майдане

Пракуратура Украіны абвінаваціла Януковіча ў гібелі людзей на Майдане

Да забойстваў на Майдане мае дачыненне былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.Пра гэта ў нядзелю, 7 лютага, абвясціў генеральны пракурор краіны Віктар Шокін.

Ён паведаміў, што расследаванне крымінальнай справы супраць Януковіча амаль завершанае. У эфіры тэлеканала "Інтэр" Шокін заявіў: "Зразумела, што ён кіраваў праз сваіх людзей арганізацыяй забойстваў на Майдане".

Генпракурор выказаў надзею, што Януковіч ўдасца прыцягнуць да адказнасці, калі скончыцца ўзброены канфлікт на Данбасе, перадае BBC.

Нагадаем, што ўзімку 2014 года падчас акцый пратэсту ў Кіеве былі забітыя 106 чалавек і больш за тысячу параненыя. Загінула таксама 19 супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Ніводнага прысуду па гэтых справах пакуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі