Польскія памежнікі затрымалі беларусаў, якія абакралі краму ў Беластоку

Польскія памежнікі затрымалі беларусаў, якія абакралі краму ў Беластоку

Польскія памежнікі разам з паліцыянтамі затрымалі чатырох замежнікаў, якія скралі вопратку ў адным з гандлёвых цэнтраў у Беластоку.

Здарэнне адбылося ў панядзелак, 30 траўня, у другой палове дня, паведамляе bialystokonline.pl. Чацвёра мужчын ва ўзросце ад 23 да 29 гадоў кралі вопратку ў адным з гандлёвых цэнтраў. Адзін з іх у прымерачнай здымаў з рэчаў датчыкі, а іншыя дапагалі выносіць вопратку.

Здабычай зламыснікаў стала мужчынская вопратка, у тым ліку кашулі, курткі, шорты. Яны набралі тавару на 900 злотых (каля 4,5 млн рублёў).

Запакаваўшы скрадзены тавар у свой "Нісан", мужчыны паехалі да польска-беларускай мяжы. Там і выявілася крадзеная вопратка. Акрамя таго, у машыне знайшлі і іншую вопратку: шкарпэткі, кашулі, штаны і абутак.

Усіх затрыманых перадалі паліцыі. Як паведамляе onliner.by, зламыснікамі выявіліся грамадзянамі Беларусі. Аднак Генконсульства нашай краіны ў Беластоку  да высвятлення акалічнасцяў адмовілася даваць каментары.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі