Польшча скараціла праграму Каліноўскага да 25 чалавек

Польшча скараціла праграму Каліноўскага да 25 чалавек

Міністэрства замежных спраў Польшчы сёлета абмежавала набор на праграму Кастуся Каліноўскага. Нагадаем, што праграма была адчыненая ў 2006 годзе. Яна дапамагала атрымаць вышэйшую адукацыю беларусам, якім з палітычных прычынаў перашкаджаюць вучыцца на радзіме.

Як паведамляе Радыё "Рацыя", на праграму Каліноўскага сёлета было пададзена каля 50 заяваў. Аднак прынятыя на стыпендыю былі толькі 25 чалавек. Дырэктар праграмы Ян Маліцкі патлумачыў такую меру “змяншэннем рэпрэсій у Беларусі”. Ён кажа, што частка месцаў з праграмы Каліноўскага перададзеная ў іншыя праграмы, у тым ліку ў праграму імя Банаха. Так, частка навучэнцаў ліцэя Коласа, якія звычайна ішлі на праграму Каліноўскага, сёлета атрымалі стыпендыі там.

Старшыня Камітэту дапамогі рэпрэсаваным "Салідарнасць” Іна Кулей адзначае, што беларускі бок не атрымоўваў афіцыйна гэтай інфармацыі. Сем праваабарончых арганізацыяў, якія ўваходзяць у Раду праваабаронцаў праграмы Каліноўскага, заяўляюць, што 19 сёлетніх стыпендыятаў праграмы Каліноўскага невядомыя ім. Рада праваабаронцаў сёлета дала рэкамендацыі 35 асобам для паступлення на праграму Каліноўскага. Але экзаменацыйная камісія адабрала толькі шэсць з іх.

Па словах дырэктара праграмы, канчатковае рашэнне, каго прыняць навучацца, застаецца за польскім бокам. Меркаванне Камітэта дапамогі рэспрэсаваным прымаецца пад увагу, кажа Маліцкі, але асноўнае — гэта вынікі экзаменацыйнай камісіі.

Фота: generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі