Подпісы за бел-чырвона-белы сцяг будуць захоўвацца ў архівах Мінкульта

Подпісы за бел-чырвона-белы сцяг будуць захоўвацца ў архівах Мінкульта

Дзесяць тысяч подпісаў за тое, каб бел-чырвона-белы сцяг быў прызнаны гісторыка-культурай каштоўнасцю, будуць захоўвацца ў архівах Міністэрства культуры.

"Па архіўных правілах наменклатур-аддзела пастаяннага захоўвання, натуральна, гэта будзе захоўвацца. Гэта будзе падшыта і потым заархівавана. Даручэнні такога роду паступаюць ва ўпраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, якім кіруе Ігар Чарняўскі. Яно будзе разгледжана, і ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін заяўнікі атрымаюць адказ", — кажа ў каментары Еўрарадыё прэс-сакратар міністэрства Ілона Немава.

27 кастрычніка стос з подпісамі быў дастаўлены ў Мінкульт Змітром Дашкевічам. Нагадаем, падчас акцыі, якая цягнулася месяц, было сабрана 10 540 подпісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі