Пікет дазволілі, але дазвол адправілі ў дзень яго правядзення (фота)

Аднак зрабілі яны гэта так, што правесці яго было немагчыма, адзначае прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Пікет быў дазволены для правядзення 15 ліпеня з 17.00 да 19.00 ля крамы "Крышталь". Адпаведны адказ за подпісам старшыні райвыканкаму датаваны 9 ліпеня. Аднак на пошту ён трапіў толькі ў дзень правядзення пікету — 15 ліпеня, пра што сведчыць паштовы штамп на канверце з адказам.

У выніку актывістка аргкамітэта БХД Наталля Бордак даведалася пра атрыманы дазвол ужо постфактум.

Фота — bchd.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі