Вы тут

"Перспектыва" заяўляе, што ёй не даюць правесці форум прадпрымальнікаў

Фота: svaboda.org

РГА "Перспектыва" атрымоўвае адмовы, калі спрабуе арандаваць залы для правядзення эканамічнага форуму прадпрымальнікаў. Пра гэта інфармагенцтву БелаПАН распавёў старшыня савета аб'яднання Анатоль Шумчанка. Тэма форуму, які хоча правесці "Перспектыва", — "Прадпрымальнікі і ўлада: адкрыты дыялог па ўмацаванні і развіцці даверу".

Па словах Шумчанкі, ён вёў перамовы з менеджарамі гатэля "Беларусь", каб арандаваць залу 16 траўня. Там яму адмовілі, спаслаўшыся на тэлефанаванне з Мінгарвыканкаму. "Маўляў, былі званкі з Мінгарвыканкаму па апошніх форумах. Штосьці ім не спадабалася", — паведаміў кіраўнік "Перспектывы".

Кіраўніцтва гатэля "Вікторыя" спярша пагадзіліся здаць канферэнц-залу ў арэнду. Аднак 11 красавіка работнікі гатэля адмовілі, таксама спаслаўшыся на забарону з Мінгарвыканкама.

Шумчанка кажа, што яму незразумела, на якой падставе гарвыканкам ўмешваецца ў іх справы. "Мы на плошчу не ідзем, ідзем у залу. Нас і адтуль гоняць. Незразумела, чаму з-за меркавання нейкага чыноўніка гатэлі не хочуць зарабляць, падаючы залу", — абурыўся лідар "Перспектывы".

Шумчанка заяўляе, што форум будзе праведзены ў любым выпадку.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі