Першы снег стаў прычынай дзевяцібальных затораў у Мінску

“Коркі” ўтварыліся акурат у вечаровую гадзіну-пік. Упершыню восеньскія заторы дасягнулі такога высокага ўзроўню, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу інтэрнэт-сервісу “Яндэкс.Заторы”.

Паводле аналітыкаў сервісу, загружанасць сталічных дарог пачала рэзка ўзрастаць з 16.00. Ужо ў 18.00 заторы дасягнулі максімальнага значэння, якое на чатыры балы перавышае звычайны паказнік.

З найбольшымі праблемамі аўтамабілісты сутыкнуліся ў цэнтры гораду. Далей паводле складанасці руху ішлі праспект Машэрава ў заходнім кірунку, вуліца Маякоўскага ў бок цэнтру і Лагойскі тракт — у абодва бакі.

У той жа час сітуацыя не перарасла ў крытычную. Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, Мінск пазбег рэкордных па даўжыні затораў. Лістападаўскія “коркі” не былі горшымі за жнівеньскія — тады заторы дасягнулі максімальных 10 балаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі