Першы намеснік старшыні АБФФ назваў клубы, замяшаныя ў дамоўных матчах

Першы намеснік старшыні АБФФ назваў клубы, замяшаныя ў дамоўных матчах

Футбольныя клубы "Прамень", "Ашмяны", "Іслач" прымалі ўдзел у дамоўных гульнях. Пра гэта на брыфінгу 29 верасня заявіў першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян. Ён спаслаўся на звесткі МУС.

"Дысцыплінарны камітэт прыме адпаведныя рашэнні, каб унесці карэкціроўкі ў турнірную табліцу. Усе вінаватыя супрацоўнічаюць са следствам", — цытуе БЕЛТА словы Сафар'яна.

Таксама ён выказаўся наконт скандалаў з суддзямі падчас матчаў вышэйшай лігі. Па словах Сафар'яна, ўсе спрэчныя моманты былі вывучаныя. Кіраўніцтва федэрацыі футбола прыйшло да высновы, што службовыя асобы клубаў і некаторыя трэнеры камандаў слаба ведаюць футбольныя правілы. "Непрыемна і за нецэнзурную лаянку настаўнікаў на адрас арбітраў. Так, у бягучым сезоне судзейства не ідэальнае, але якасць не саступае леташняй", — дадаў ён.

Добра выказаўся намеснік старшыні федэрацыі пра заўзятараў: ён падзякаваў ім за падтрымку зборнай у вераснёўскіх адборачных матчах чэмпіянату свету. Дарэчы, на матч Беларусь — Люксембург, які пройдзе 10 кастрычніка, ўжо прадалі 5000 білетаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі