Перамовы з легіянерамі мінскага "Дынама" наконт новых кантрактаў замарожаныя?

Перамовы з легіянерамі мінскага "Дынама" наконт новых кантрактаў замарожаныя?

У хакейным клубе "Дынама-Мінск" замарожаныя ўсе перамовы з замежнымі гульцамі наконт новых кантрактаў. Пра гэта, як піша "Прессбол", паведаміў у сваім твітары вядомы расійскі журналіст і галоўны інсайдар КХЛ Аляксей Шаўчэнка.

На сёння ў складзе "зуброў" замежнікамі з'яўляюцца Джэф Глас, Мэт Элісан, Пол Шчыхура, Джонатан Чычу (усе — Канада), Раян Гундэрсан і Раян Веске (ЗША).

Дарэчы, сёння дынамаўцы дома сустракаюцца з фінскім "Ёкерытам". Пачатак гульні на "Мінск-Арэне" — а 17-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі