Перамовы па Украіне пройдуць сёння ў рэзідэнцыі "Заслаўе"

Афіцыйнай інфармацыі пра дату, месца і фармат перамоваў па-ранейшаму няма. Між тым у амбасадзе Расіі ў Беларусі агенцтву БелаПАН паведамілі, што ў Мінск ужо прыбыў пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, які павінен удзельнічаць у перамовах.

Напярэдадні паведамлялася пра ўдзел у мінскай сустрэчы экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы. Аднак у дабрачынным фондзе "Украіна", якім ён кіруе, журналістам адмовіліся сказаць, ці прыедзе Кучма ў Беларусь. Там заявілі толькі, што "Леанід Данілавіч у адпачынку".

Віцэ-прэм'ер Украіны Уладзімір Гройсман на брыфінгу ў Кіеве 30 ліпеня паведаміў, што прадстаўнікі Кіева гатовыя прыбыць у Мінск на перамовы кантактнай групы па Украіне.

Невядома, ці будуць запрошаныя на перамовы прадстаўнікі СМІ.

Фота — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі