Вы тут

Перамовы аб уступленні Беларусі ў СГА пройдуць у студзені 2017-га

Паўнамаштабны раўнд перамоваў аб уступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю прызначаны на студзень 2017 года. Пра гэта гаворыцца ў "Аглядзе вынікаў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь і дзейнасці Міністэрства замежных спраў у 2016 годзе". У ім адзначаецца, што ў мінулым годзе, у адпаведнасці з рашэннямі кіраўніка дзяржавы і Саўміна, быў актывізаваны перамоўны працэс па далучэнню нашай краіны да СГА, быў "узмоцнены кадравы патэнцыял, сфармаваная перамоўная дэлегацыя, падрыхтаваныя абноўленыя прапановы па доступе на рынкі тавараў і паслугаў".

Высілкі Беларусі па актывізацыі перамоваў знайшлі падтрымку ў большасці краін-чальцоў арганізацыі. "Па выніках разгляду прадстаўленых беларускім бокам дакументаў Сакратарыят СГА падрыхтаваў і распаўсюдзіў у снежні праект дакладу рабочай групы па далучэнні Рэспублікі Беларусь да Арганізацыі, які стане асновай для правядзення ў студзеня 2017 года поўнамаштабнага раўнда перамоваў, — гаворыцца ў "Аглядзе вынікаў знешняй палітыкі...". — Распаўсюджванне праекта дакладу сведчыць аб высокай ступені гатоўнасці краіны-кандыдата да заключнай фазе перамоваў у шматбаковым фармаце".

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі