Пенсіянер карміў аленя, а той яго смяротна параніў

Як інфармуе БЕЛТА, 61-гадовы мясцовы жыхар перыядычна падкармліваў дзікага аленя, які выходзіў з лесу. Аднак увечары 1 кастрычніка, калі мужчына зноў карміў жывёлу, яна чамусьці нанесла яму моцны ўдар рагамі ў жывот.

Пенсіянер атрымаў пашкоджанні ўнутраных органаў і неўзабаве памёр у Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі