Пажар у 18-павярховым доме ў Гомелі, загінулі двое чалавек (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося ў кватэры на 16-м паверсе. Для ліквідацыі пажару выязджалі 10 адзінак спецыяльнай пажарнай тэхнікі. У кватэры знайшлі загінулых гаспадароў (ва ўзросце 49 і 51 гадоў), іх дачка з мужам яшчэ да прыезду выратавальнікаў здолелі выйсці на лесвічную пляцоўку, у іх шматлікія апёкі. На шчасце, 4-гадовая ўнучка была ў гасцях у сваякоў.



Эвакуацыя жыхароў іншых кватэр не праводзілася, але некаторыя людзі самастойна выйшлі на вуліцу. На час ліквідацыі пажару ў доме была адключаная электрычнасць. Прычына здарэння высвятляецца.



Фота — mchs.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі