Паўла Юхневіча будуць судзіць у Кастрычніцкім судзе Мінска

Паўла Юхневіча будуць судзіць у Кастрычніцкім судзе Мінска

Грамадскага актывіста Паўла Юхневіча будуць судзіць 24 сакавіка ў Кастрычніцкім раённым судзе Мінска. Час пачатку працэсу і абвінавачанне невядомыя. 

Як паведамляла Еўрарадыё, актывіста затрымалі ўвечары 23 сакавіка на выхадзе з працы. Па словах жонкі, пад вокнамі Павел бачыў нейкую падазроную машыну. 

Юхневіч стаў яшчэ адным затрыманым за апошнія дні. Як можна меркаваць, улады затрымліваюць усіх, хто "засвяціўся" хоць нейкай актыўнасцю на вулічных акцыях. 

Таксама стаў вядомы лёс яшчэ аднаго затрыманага ў чацвер: маладафронтаўца Рамана Васільева змясцілі ў СІЗА МУС №1. Пра гэта паведаміла ў сацсетках яго жонка. Васільева вінавацяць у падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках (арт.293 ч.3 КК). Як паведамілі напярэдадні дзяржаўныя СМІ, па гэтай справе затрыманыя ўжо 26 чалавек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі