Пасля крытыкі Лукашэнкі мінскае "Дынама" абыграла "Аўтамабіліст"

Пасля крытыкі Лукашэнкі мінскае "Дынама" абыграла "Аўтамабіліст"

Пасля крытыкі Аляксандра Лукашэнкі мінскае "Дынама" абыграла ў чарговым матчы КХЛ "Аўтамабіліст" з Екацярынбурга — 5:4 (2:1, 2:2, 0:1, 1:0). Гэтая перамога была нялёгкай. Дынамаўцам даводзілася адыгрывацца, яны зноў, як і ў матчы з рыжскім "Дынама", шмат выдаляліся. Маглі перамагчы ў асноўны час, аднак прапусцілі на 59-й хвіліне. Рашаючую шайбу ў авертайме закінуў Марк-Андрэ Граньяні (на 29-й секундзе). Іншыя шайбы ў мінчукоў закідвалі Яўген Лісавец (7-я хвіліна), Мэт Элісан (17-я, у большасці), Аарон Палушай (31-я, у большасці), Раман Грабарэнка (38-я, яна ў яго першая за "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ).

У мінскага "Дынама" стала 84 ачкі пасля 50 гульняў, каманда па-ранейшаму займае 6-е месца ў Заходняй канферэнцыі. 26 студзеня дынамаўцы прымаюць "Югру".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі