Пасажыр "Белавія" збіраецца звярнуцца ва ўкраінскі і еўрапейскі суды

Пасажыр "Белавія" збіраецца звярнуцца ва ўкраінскі і еўрапейскі суды

Пасажыр авіякампаніі "Белавія" Армен Марцірасян збіраецца звярнуцца ва ўкраінскі і еўрапейскі суды. Ён апынуўся ў цэнтры скандалу з прымусовым вяртаннем у Кіеў беларускага пасажырскага самалёта. У міжнародным аэрапорце "Жуляны" Марцірасяна затрымалі прадстаўнікі ўкраінскіх спецслужб і на працягу дзвюх гадзін дапытвалі, праверылі рэчы, нічога падазронага не знайшлі і адпусцілі, і ён выляцеў у Мінск іншым рэйсам "Белавія".

У Facebook на сваёй старонцы Армен Марцірасян напісаў, што параіўся з юрыстам і вырашыў аспрэчыць "супрацьпраўныя дзеянні" ўкраінскіх уладаў у дачыненні да яго.

Марцірасян у апошнія гады жыве ў Маскве. Украінскія СМІ называюць яго прарасійскім прапагандыстам, актывістам "Антымайдану".

Як паведамляла Еўрарадыё, Боінг 737-800 выконваў рэйс В2-840 Кіеў — Мінск і быў спынены за 50 км да ўваходжання ў паветраную прастору Беларусі. Украінскі дыспетчар загадаў самалёту вярнуцца ў кіеўскі аэрапорт, пры гэтым пагражаў, што будуць паднятыя знішчальнікі. Прадстаўнік СБУ гэта пасля абверг, аднак беларускі бок спасылаецца на аўдыёзапіс размовы. МЗС Беларусі патрабуе ад Кіева афіцыйных прабачэнняў і кампенсацыі фінансавых затрат.

Пасажыр "Белавія" збіраецца звярнуцца ва ўкраінскі і еўрапейскі суды
Квіток Марцірасяна на самалёт "Белавія". Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі