Партыя "Справядлівы свет" вылучыла на з'ездзе 50 кандыдатаў у дэпутаты

Партыя "Справядлівы свет" вылучыла на з'ездзе 50 кандыдатаў у дэпутаты

Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" вылучыла 50 кандыдатаў на парламенцкія выбары. Такое рашэнне прыняў пазачарговы XIX з'езд партыі, які адбыўся 24 ліпеня ў Мінску, інфармуе БелаПАН.

Адным з кандыдатаў у дэпутаты вылучаны старшыня партыі Сяргей Калякін.

На выбарах у Палату прадстаўнікоў "Справядлівы свет" хоча паказаць сябе партыяй, што "выказвае і адстойвае інтарэсы людзей, якія жывуць на даходы ад уласнай працоўнай дзейнасці або атрымліваюць пенсіі, стыпендыі ды іншыя сацыяльныя дапамогі, крытычна ацэньвае вынікі дзейнасці дзеючых органаў улады".

Для паляпшэння сацыяльна-эканамічнага становішча грамадзян Беларусі партыя прапануе новы курс, які прадугледжвае сур'ёзныя змены ў палітычнай сферы. Гаворка ідзе пра пераход да аднапалатнага парламента і значнае пашырэнне яго паўнамоцтваў, забеспячэнне дзейнасці самастойнай і незалежнай судовай улады (суддзяў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў павінен абіраць парламент), рэалізацыю ў Беларусі агульнаеўрапейскай хартыі самакіравання, абранне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў таемным галасаваннем. Акрамя таго прапаноўваецца заснаваць у Беларусі інстытут упаўнаважанага па правах чалавека.

Дарэчы, на выходных яшчэ адна партыя правяла свой з'езд па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты. Як паведамляла Еўрарадыё, ад Партыі БНФ на выбары ў парламент пойдуць 72 чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі