Партыя БНФ праводзіць з’езд па вылучэнні кандыдатаў на выбары

Партыя БНФ праводзіць з’езд па вылучэнні кандыдатаў на выбары

Партыя БНФ 23 ліпеня праводзіць у Мінску пазачарговы з’езд. Яго асноўнае пытанне — вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Усяго плануюць вылучыць каля 70 чалавек, у тым ліку старшыню арганізацыі Аляксея Янукевіча, намеснікаў старшыні Рыгора Кастусёва і Вольгу Лагвіновіч, экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча. Па словах Янукевіча, такая велікая колькасць кандыдатаў вылучаецца ўпершыню.

Апроч таго, на з’ездзе разгледзяць пытанні аб палітычнай сітуацыі, аб умовах правядзення выбарчай кампаніі, а таксама зацвердзяць перадвыбарчую праграму кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ.

Арганізацыя адмовілася ад удзелу ў кааліцыях на парламенцкіх выбарах гэтага года і вырашыла мець свій спіс кандыдатай і сваю перадвыбарчую праграму. У прынятай ў чэрвені рэзалюцыі сойму Партыі БНФ адзначаецца, што арганізацыя “адзінай мэтазгоднай формай узаемадзеяння з палітычнымі суб’ектамі падчас кампаніі 2016 года бачыць кампанію назірання “Права выбару”, перадае БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі