Партыя БНФ можа адмовіцца ад падтрымкі Таццяны Караткевіч

Партыя БНФ разглядае пытанне пра адмову ад падтрымкі Таццяны Караткевіч на прэзідэнцкіх выбарах. Гэтае пытанне абмяркоўваецца на пасяджэнні сойму партыі, які праходзіць у Мінску.

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч абгрунтаваў гэта тым, што падчас выбарчай кампаніі Таццяна Караткевіч зрабіла шмат неакрэсленых і невыразных заяваў па шэрагу пытанняў, якія з’яўляюцца базавымі для прыхільнікаў БНФ. Гэта статус беларускай мовы, дзяржаўная і нацыянальная сімволіка, геапалітычнае становішча Беларусі.

Лідар арганізацыі лічыць, што Караткевіч як кандыдатка ў прэзідэнты “хоча быць добрай для ўсіх і таму ў яе няма акрэсленай і выразнай пазіцыі”. Таксама Янукевіч выказаў меркаванне, што ўдзел у гэтай кампаніі падарве рэпутацыю партыі БНФ як нацыянальна арыентаванай партыі, перадае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі