Партыі БНФ не будзе ў новых аб'яднаўчых кааліцыях на парламенцкіх выбарах

Партыі БНФ не будзе ў новых аб'яднаўчых кааліцыях на парламенцкіх выбарах

Партыі БНФ не будзе ў новых аб'яднаўчых кааліцыях на парламенцкіх выбарах. На іх яна ідзе "выключна" са сваім спісам кандыдатаў у дэпутаты і пасланнем да беларускага выбаршчыка. Такое рашэнне 18 чэрвеня пацвердзіў Сойм Партыі БНФ, інфармуе БелаПАН.

У рэзалюцыі сойма адзначаецца, што Партыя БНФ "адзінай мэтазгоднай формай узаемадзеяння з палітычнымі суб'ектамі падчас кампаніі 2016 года бачыць кампанію назірання "Права выбару".

Фронтаўцы не возьмуць удзел у чарговым пасяджэнні пастаянна дзейнага кансультатыўнага савета дэмакратычных арганізацый (на ім плануецца падпісаць праграму каардынацыі дзеянняў падчас парламенцкіх выбараў 2016 года). Кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч кажа, што цяпер "вельмі шмат плодзіцца псеўдааб'яднаўчых ініцыятыў", якія спрабуюць "змагацца за нейкае ўяўнае лідарства". Паводле слоў Янукевіча, яны "цалкам адарваныя ад рэчаіснасці, нічога не маюць агульнага з сапраўднай працай з грамадствам".

Партыя БНФ і грамадскае аб'яднанне "БНФ "Адражэньне" вылучылі каля 30 сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій, якія фарміруюцца для працы на выбарах. Гэтая лічба можа павялічыцца, бо права вылучэння прадстаўнікоў у камісіі маюць і абласныя арганізацыі партыі.

Як вядома, выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня.

У заяве сойма Партыі БНФ, прынятай 18 чэрвеня, адзначаецца, што Усебеларускі народны сход (ён пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня) не можа быць прызнаны легітымным выразнікам волі беларускага народа, бо сфармаваны дырэктыўна органамі выканаўчай улады і не з'яўляецца органам народаўладдзя.

Чатыры кандыдаты на месца — як апазіцыя дзеліць выбарчыя акругі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі