Парашутыст правісеў на правадах дзве гадзіны

Званок на тэлефон службы хуткага рэагавання паступіў позна ўначы, піша lenta.ru са спасылкай на амерыканскія СМІ. Выпадковы мінак паведаміў, што на правадах, падлучаных да тэлевежы, вісіць невядомы. Брыгада, якая прыбыла на месца здарэння, пабачыла парашутыста, які завіс на вышыні 38 з нечым метраў над зямлёй. 

Ратавальнікі пераканалі яго адпусціць стропы, акуратна спусцілі ўніз і перадалі медыкам. Пра асобу мужчыны нічога не паведамляецца. Невядома таксама, адкуль менавіта ён скакаў з парашутам. 

Фота — kmov.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі