Парашэнка: Нямцоў збіраўся абнародаваць доказы расійскай агрэсіі ва Украіне

Украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка ў суботу, 28 лютага, падчас знаходжання ў Вінніцы выказаўся пра расійскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, якога расстралялі ў цэнтры Масквы. Ён назваў яго сапраўдным сябрам Украіны і вялікім патрыётам Расіі. Паводле слоў Парашэнкі, Нямцоў, "як мост, звязваў Украіну і Расію". Барыс Нямцоў "змагаўся і аддаваў усё магчымае для абароны свабоды ў сваёй краіне", сказаў прэзідэнт Украіны.

Як інфармуе УНІАН, Пётр Парашэнка распавёў пра размову, якая ў яго была з Нямцовым некалькі тыдняў таму: "Ён гаварыў, што павінен паведаміць пераканаўчыя доказы ўдзелу расійскіх Узброеных Сілаў ва Украіне, і Барыс не баяўся гэтага. Яны яго забілі".

Нямцоў у апошнім інтэрв'ю пра "садыста Пуціна": Ён разумее толькі мову сілы

Барысу Нямцову было 55 гадоў. Ён быў адным з лідараў апазіцыйнага руху ў Расіі, удзельнічаў у вулічных акцыях, трапляў пад адміністрацыйны арышт. У 1990-я ён быў губернатарам Ніжагародскай вобласці, міністрам паліва і энергетыкі, першым віцэ-прэм'ерам, дэпутатам парламента. Першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын нават называў яго сваім магчымым пераемнікам. Пасля прыходу да ўлады палкоўніка ФСБ Уладзіміра Пуціна, Нямцоў апынуўся ў апазіцыі. Ён удзельнічаў у "Саюзе правых сілаў", у апазіцыйным руху "Салідарнасць", з 2012-га быў сустаршынёй палітычнай партыі “Рэспубліканская партыя Расіі — Партыя народнай свабоды” (РПР-ПАРНАС).

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі