Памёр пісьменнік Фазіль Іскандэр

Памёр пісьменнік Фазіль Іскандэр

На 88-м годзе жыцця памёр вядомы расійскі пісьменнік Фазіль Іскандэр. Па звестках расійскіх СМІ, Іскандэру стала кепска, ён страціў прытомнасць, блізкія выклікалі яму хуткую дапамогу.

Фазіль Іскандэр нарадзіўся 6 сакавіка 1929 года ў абхазскім Сухумі. Найбольшую вядомасць яму прынеслі такія творы, як "Сузор'е Казлатура", "Сандро з Чэгема", "Трусікі і ўдавы". Творчасць Іскандэра характарызуецца бліскучым гумарам.

Напрыканцы жыцця сам празаік са шкадаваннем зазначаў, што на роднай абхазскай мове ён не напісаў нічога.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі