Памёр нобелеўскі лаўрэат, пісьменнік Гюнтэр Грас


13 красавіка памёр нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Гюнтэр Грас. Нямецкаму пісьменніку было 87 гадоў

Ён нарадзіўся ў 1927 годзе ў Данцыгу (цяпер Гданьск у Польшчы). Займацца літаратурай пачаў у другой палове 50-х. Самыя вядомыя яго раманы — "Бляшаны барабан", "Кошкі-мышкі", "Маё стагоддзе". У 1999 годзе Грас атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

У 2006 годзе вакол імя Граса разгарэўся скандал, калі пісьменнік прызнаўся, што ў маладосці служыў ў войсках Вафен-СС. Грас казаў, што не зрабіў там ніводнага стрэлу і не займаўся ваеннымі злачынствамі. Скандал пасля гэтых заяваў змусіў пісьменніка напісаць мемуары "Цыбуліна памяці".

У 2012 годзе Ізраіль забараніў Грасу ўезд на сваю тэрыторыю, спаслаўшыся на гэтае прызнанне пісьменніка.

Фота — theoccidentalobserver.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі