Памёр легенда блюзу Бі Бі Кінг

У амерыканскім горадзе Лас-Вегас на 90-м годзе жыцця памёр знакаміты блюзавы музыкант Бі Бі Кінг. Як паведамляе РІА "Новости", у красавіку яго шпіталізавалі ў сувязі з абвастрэннем дыябету. Па адной з версій, прычынай шпіталізацыі стала абязводжванне арганізма, выкліканае захворваннем.

Бі Бі Кінг пакутаваў ад дыябету другога тыпу на працягу 20 гадоў. Летась музыкант быў вымушаны спыніць канцэртную дзейнасць па стане здароўя.

Амерыканскага блюзавага гітарыста, спевака, аўтара песень называюць каралём блюзу. Па выніках праведзенага ў 2011 годзе часопісам Rolling Stone апытання, Бі Бі Кінг знаходзіцца на шостым месцы ў спісе "100 лепшых гітарыстаў усіх часоў".

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі