Памёр канадскі спявак і кампазітар Леанард Коэн

Памёр канадскі спявак і кампазітар Леанард Коэн

Памёр канадскі спявак і кампазітар Леанард Коэн. Яму было 82 гады. Як адзначае "Бі-Бі-Сі", пра прычыну смерці нічога не паведамляецца. Развітанне з Коэнам адбудзецца ў Лос-Анджэлесе.

Музычная кар'ера спевака, які пачынаў як пісьменнік, пачалася ў канцы 1960-х. У 1967-м выйшаў яго першы альбом. У 1970-я пра яго пачалі забываць. Папулярным Коэн зноў стаў у сярэдзіне 1980-х пасля выхаду альбома Various Positions.

У 1990-я гады Леанард Коэн захапіўся будызмам і стаў манахам у Каліфорніі. У 2000-я ён зноў вярнуўся да творчасці, выпусціў яшчэ некалькі альбомаў, апошні — у мінулым месяцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі