Памёр былы міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец

Пасля працяглай хваробы памёр былы міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец. На 52-м годзе жыцця. Паніхіда пройдзе 24 ліпеня ў будынку канцэртнай залы "Мінск". Пахаваюць Харкаўца на грамадзянскіх могілках пасёлка Ждановічы, паведамляе БЕЛТА.

Андрэй Харкавец — ураджэнец Мінска. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. З 1985-га працаваў у Міністэрстве фінансаў, пачынаў працоўны шлях старэйшым эканамістам. Міністрам фінансаў быў са жніўня 2008 года (змяніў Мікалая Корбута). 21 ліпеня мінулага года Аляксандр Лукашэнка вызваліў Андрэя Харкаўца ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.

Была неафіцыйная інфармацыя пра тое, што Харкавец цяжка хварэў, праходзіў лячэнне з адной з еўрапейскіх краін. З-за гэтага яшчэ да адстаўкі фактычна перастаў выконваць абавязкі міністра.

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі