Памёр басіст і заснавальнік Yes Крыс Сквайр

Ва ўзросце 67 гадоў сышоў з жыцця басіст і заснавальнік гурта Yes Крыс Сквайр. Прычынай смерці стала лейкімія. Інфармацыя пра гэта з’явілася на старонцы гурта ў Фэйсбуку.

“З цяжкім сэрцам і невымоўным сумам паведамляем вам пра смерць нашага сябра і сазаснавальніка гурта Yes Крыса Сквайра. Ён мірна адышоў у іншы свет ў Феніксе, Арызона”, гаворыцца ў паведамленні.

Дыягназ музыку быў пастаўлены за месяц да смерці.

Фота: rian.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі