Палякі затрымалі беларуску з 5 старажытнымі сякерамі (фота)

Палякі затрымалі беларуску з 5 старажытнымі сякерамі (фота)

Палякі затрымалі беларуску з 5 старажытнымі сякерамі. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Баброўнікі" на беларуска-польскай мяжы. Як інфармуе прэс-служба Падляскай мытні, 62-гадовая жанчына ехала ў Польшчу на аўтамабілі Volkswagen Golf. Сякеры ляжалі ў багажніку. Польскім мытнікам пенсіянерка заявіла, што іх знайшоў яе сваяк, а яна хацела зрабіць з сякер набор кухонных нажоў.

Паводле папярэдняй ацэнкі навукоўцаў, баявыя сякеры адносяцца да  XI–XII стагоддзяў. Верагодна, іх знайшлі ў пахаваннях воінаў.

У адносінах беларускі распачалі крымінальную справу, ёй пагражае буйны штраф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі