Палітвязень Аліневіч цяпер сядзіць разам з былымі міліцыянтам і суддзямі

Палітвязень Ігар Аліневіч, якога трымаюць ў віцебскай калоніі “Віцьба-3”, нядаўна быў пераведзены ў іншы атрад, у які раней трапілі некаторыя былы начальнікі, міліцыянты, пракуроры і суддзі. Яго ранейшы атрад расфармавалі, бо цяпер з калоній пераводзяць у адно месца асуджаных за наркотыкі. Цяпер Аліневіч трапіў у атрад да “былых”.

Маці палітвязня Валянціна Аліневіч у інтэрв’ю Радыё Свабода пераказала ўражанні сына, якімі ён падзяліўся падчас апошняга кароткага спаткання. Паводле Ігара Аліневіча, яго новыя суседзі цяпер паводзяцца цяпер так, што пра былы высокі статус ніхто б не здагадаўся. Былыя высокія чыны з праваахоўных органаў і сістэмы юстыцыі згубілі фанабэрыю, якой вылучаліся на волі.

Актывіста анархісцкага руху Ігара Аліневіча арыштавалі ў 2010 годзе ў Маскве і перадалі беларускаму КДБ. Ён асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў хуліганскіх дзеяннях адносна афіцыйных будынкаў — гэта самы вялікі тэрмін з усіх, што прызначаліся беларускім палітвязням. У віцебскай калоніі, куды Аліневіча перавялі ўлетку мінулага году з Наваполацку, яго ўжо 5 разоў накіроўвалі ў карцэр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі