Палітолаг: Чым больш Лукашэнка ездзіць за мяжу, тым больш скарачаецца экспарт

Палітолаг: Чым больш Лукашэнка ездзіць за мяжу, тым больш скарачаецца экспарт

Чым больш Аляксандр Лукашэнка ездзіць з візітамі за мяжу, тым больш скарачаецца беларускі экспарт. На гэта звярнуў увагу ўвечары 23 студзеня палітолаг Валерый Карбалевіч у праграме "Справа прынцыпу" на тэлеканале АНТ. Гаворка ішла пра вынікі нядаўняга візіту кіраўніка Беларусі ў Егіпет і Судан.

Карбалевіч адзначыў, што апошнім часам "у знешняй палітыцы Беларусі, у дыпламатыі ёсць пэўныя поспехі". Знешняя палітыка стала "шматвектарнай", актывізаваліся візіты ў замежжа. "І вось, чым больш поспехаў у знешняй палітыцы, такі парадокс, тым горшая сітуацыя ў беларускай эканоміцы. Чым больш здзяйсняе замежных візітаў Аляксандр Лукашэнка, тым больш скарачаецца беларускі экспарт... Чым лепш развіваюцца ў нас адносіны з Еўрапейскім саюзам, тым больш падае туды экспарт, на траціну упаў", — заявіў палітолаг.

Валерый Карбалевіч лічыць, што выснова відавочная: калі эканоміка не працуе, калі беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі, "то ніякая добрая дыпламатыя гэтую праблему не вырашыць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі