Падпісаны ўказ аб стварэнні сістэмы электроннай чаргі ў пунктах пропуску

2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні ў Беларусі сістэмы электроннай чаргі ў пунктах пропуску. Як інфармуе БЕЛТА, дакумент распрацаваны ў мэтах удасканалення парадку пропуску праз дзяржаўную мяжу фізічных асобаў, транспартных сродкаў і тавараў.

Адзначаецца, што прадугледжваецца магчымасць браніравання часу ўезду ў аўтадарожныя пункты пропуску праз мяжу, як фізічных, так і юрыдычных асобаў, якія выязджаюць шляхам выкарыстання сістэмы электроннай чаргі транспартных сродкаў. У дакуменце гаворыцца пра функцыянаванне зонаў чакання, пра парадак кіравання сістэмай электроннай чаргі, пра тое, як будзе адбывацца аплата браніравання.

Сістэма электроннай чаргі дазволіць кіроўцам папярэдне забраніраваць час уезду ў пункт пропуску. У выніку будуць упарадкаваныя чэргі каля іх, знізяцца і фінансавыя страты транспартных кампаній і ўладальнікаў грузаў.

Што да тых асобаў, якія не будуць карыстацца новаўвядзеннем, то яны будуць уязджаць у пункты пропуску ў парадку жывой чаргі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі