Падчас смогу канцэнтрацыя пылу ў Мінску перавышала нарматыў у разы

Па звестках Мінпрыроды, якія перадае БЕЛТА, 29 кастрычніка ў раёнах праспекта Незалежнасці і вуліцы Каржанеўскага максімальныя канцэнтрацыі дробнадысперснага пылу перавышалі ўсталяваны нарматыў у 1,8 раза, у раёне вуліцы Радыяльная — у 3,5 раза. 

Паводле звестак стацыянарных назіранняў, з 27 па 29 кастрычніка сярэдні ўзровень забруджвання паветра ў Мінску павысіўся ў 1,5-2 разы. Аднак канцэнтрацыі прыярытэтных забруджвальных рэчываў (дыяксіду серы, аксіду вугляроду, аксідаў азоту, прыземнага азону і бензолу) у начныя і ранішнія гадзіны 29 кастрычніка не перавышалі гранічна дапушчальных канцэнтрацый. 

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі