Падчас навагодніх святаў транспарт у Мінску будзе хадзіць часцей

Падчас навагодніх святаў транспарт у Мінску будзе хадзіць часцей

Падчас навагодніх і калядных святаў грамадскі транспарт у Мінску будзе хадзіць часцей, паведамляе БЕЛТА.

Так, з 24 снежня па 7 студзеня з 10:00 да 22:00 будзе павялічаная колькасць аўтобусаў на маршруце №1.

У навагоднюю ноч з 0:00 да 5:00 мінчукоў і гасцей сталіцы будуць развозіць дадому некаторыя з гарадскіх маршрутаў. Гэта аўтобусы №№ 1, 22, 26, 42, 43Д, 44, 54, 69, 72, 73, 74с, 90, 95, 99, 100, 105, 112С, 115э, 132, 135, 147, 149, 159, 162, 921; тралейбусы №№ 3, 6, 20, 27, 29, 48, 53, 57, 62, 92; трамваі №4 і №6.

З гадзінным інтэрвалам будуць хадзіць прыгарадныя аўтобусы №343 "ДС Уручча-2 — чыг.ст. Калодзішчы", а №429 "ДС Дружная — Атоліна" — з паўтарагадзінным.

У метро цягнікі будуць хадзіць да 4-й гадзіны раніцы з частатой прыкладна 6 хвілін. Уваход для пасажыраў на станцыі "Няміга", "Купалаўская" (выхад да праспекта Незалежнасці), "Кастрычніцкая" будзе зачынены ў 4:15, на астатнія станцыі — у 4:00. 

А ўжо ў 5:30 метро зноў пачне працоўны дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі