Падчас "Джазавых субот ля Ратушы" выступіць амерыканскі ваенны аркестр

Падчас "Джазавых субот ля Ратушы" выступіць амерыканскі ваенны аркестр

У Мінску зноў пройдзе фестываль "Джазавыя суботы каля ратушы з Банкам БелВЭБ" Канцэрты канцэрты адбудуцца ў тры суботы: 11, 18 і 25 чэрвеня. Зоркі джаза сусветнага класа прыедуць у Мінск, каб запаліць мясцовую публіку. Сёлета аматараў джаза чакаюць сустрэчы з музыкамі з ЗША, Польшчы, Брытаніі, Італіі, Румыніі, Францыі і Беларусі, у тым ліку і Джаз-бэнд Аркестра ваенна-паветраных сіл ЗША ў Еўропе.

Падчас "Джазавых субот ля Ратушы" выступяць:

Sachal Vasandani (ЗША) — вакаліст які заваяваў ўвесь свет, яркае адкрыццё джазавай Амерыкі.

Mietek Szcześniak and Krzysztof Herdzin trio (Польшча) — прадстаўнікі класічнага джаза, вядомыя ва ўсёй Еўропе.

Apple Tea Jazz Band (Беларусь) — мэтры беларускага джаза c гісторыяй у 20 гадоў.

Ambassadors Джаз-бэнд Аркестра ваенна-паветраных сіл ЗША ў Еўропе. Аркестр складаецца з музыкаў, якія знаходзяцца на службе ў Ваенна-паветраных сілах ЗША. Менавіта яны працягваюць музычныя традыцыі маёра Глена Мілера.

Ian Shaw (Вялікабрытанія) і трыа Канстанціна Гарачага (Беларусь). Голас Ian Show музычныя крытыкі называюць "голасам дзесяцігоддзя".

Nils Wogram (Германія) - Bojan Z. Duo (Францыя) — дуэт, які па-майстэрску спалучае джаз з элементамі балканскай, класічнай, поп і рок-музыкі.

Elena Mindru (Румынія) —вакалістка, чый аксамітны голас дапамог ёй стаць лаўрэатам прэстыжнага конкурсу Shure Montreux Jazz Voice Competition, дзе яна атрымала прэмію і прыз глядацкіх сімпатый з рук самога Куінсі Джонса.

Джазавы аркестр Veneto (Італія)

Anatoly Taran trio Беларусь) — трыё акардэаніста Анатоля Тарана, тройчы ўладальніка гранд-прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, стыпендыяты спецыяльнага прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэаты шматлікіх міжнародных конкурсаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі