Падаткавікі адправілі паведамленні ўжо 252 тысячам "дармаедаў"

Падаткавікі адправілі паведамленні ўжо 252 тысячам "дармаедаў"

Падаткавікі на канец мінулага года па пошце адправілі паведамленні аб неабходнасці заплаціць падатак за "няўдзел у фінансаванні дзяржфінансавання" ўжо 252 тысячам "дармаедаў". Пра гэта газеце "СБ. Беларусь сегодня" паведаміў начальнік упраўлення падаткаабкладання грамадзян, дэкларавання даходаў і маёмасці Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі. Мяркуецца, што дакладная колькасць жыхароў Беларусі, якія мусяць заплаціць падатак, стане вядомая ў пачатку вясны.

На канец снежня 2016-га беларусы заплацілі ў бюджэт амаль 4,9 млн дэнамінаваных рублёў. Прычым за тры апошнія тыдні з гэтай сумы "дармаедамі" было ўнесена 1,7 млн рублёў.

Дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" быў падпісаны ў красавіку 2015 года. У адпаведнасці з ім, беларусы, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў (альбо калі ўдзельнічаюць, то менш за 183 каляндарныя дні на год), мусяць заплаціць падатак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі