Падаткавікі адправілі 400 тысяч паведамленняў "дармаедам"

Падаткавікі адправілі 400 тысяч паведамленняў "дармаедам"

Падаткавікі адправілі 400 тысяч паведамленняў "дармаедам" пра неабходнасць заплаціць збор за "дармаедства". Пра гэта 13 студзеня падчас брыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асобаў Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька. Паводле яго слоў, каля 24 тысяч чалавек ужо заплацілі збор, у бюджэт паступіла больш за 7 мільёнаў рублёў.

Расолька нагадаў пра ўнясенне зменаў у дэкрэт № 3 кіраўніка дзяржавы. З-за гэтага для некаторых грамадзян зменшаць суму збору, альбо і цалкам яго адменяць. Некаторым беларусам паведамленні яшчэ будуць адпраўленыя падаткавікамі.

Падаткавікі адправілі 400 тысяч паведамленняў "дармаедам"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі