Пад Жабінкай сутыкнуліся два легкавікі, спатрэбілася дапамога МНС (фота)

Дарожная аварыя з удзелам легкавых аўтамабіляў “Фольксваген Пасат” і “ДЭУ Маціз” адбылся 3 сакавіка каля вёскі Пятровічы Жабінкаўскага раёна. Сведкамі здарэння сталі супрацоўнікі Брэсцкага гарадскога аддзелу МНС, якія ехалі на машыне ў камандзіроўку па той самай дарозе, дзе адбылося сутыкненне. Яны выклікалі падраздзяленні МНС і пачалі дзейнічаць да прыезду дапамогі.

Выратавальнікі адключылі акумулятары абодвух легкавікоў, каб пазбегнуць узгарання. Затым яны дапамаглі выбрацца з пабітай машыны кіроўцы аднаго з аўто і перадалі жанчыну брыгадзе медыкаў. Пацярпелая дастаўленая ў лякарню з рознымі пашкоджаннямі, яе стан стабільны. Іншая жанчына-кіроўца, якая была за рулём другой машыны, не пацярпела, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі