Пад Пінскам байкер разбіўся на матацыкле, які толькі што прадаў (фота)

23 траўня ў вёсцы Пінкавічы, што ў Пінскім раёне, насмерць разбіўся матацыкліст. Трагедыя адбылася прыкладна ў 14.40 на вуліцы Лунінецкай. Як паведамляе “Віртуальны Брэст” са спасылкай на прэс-службу Брэсцкай абласной ДАІ, байкер не справіўся з кіраваннем, наехаў на бардзюрны камень і перакуліўся.

Удар быў такім моцным, што матацыкл некалькі разоў перакуліла. На месца аварыі прыехалі медыкі, але дапамагчы пацярпеламу яны не змаглі — малады чалавек памёр праз паўгадзіны.

Інспектары ДАІ пакуль не змаглі знайсці на месцы здарэння шлем кіроўцы — верагодна, ён не выкарыстоўваў такі сродак бяспекі. Да таго ж байкер не меў правоў на кіраванне матацыклам.

Відавочцы ў сваю чаргу кажуць, што якраз у той дзень хлопец прадаў матацыкл, але пасля продажу вырашыў у апошні раз праехацца на “жалезным кані”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі