Пад Мінскам вывесілі расцяжку "Russian army go home" (фота)

Такім чынам актывісты кампаніі “Разам для Беларусі” вырашылі выказаць свой пратэст супраць прысутнасці расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.



Нагадаем, што пра планы размясціць на тэрыторыі Беларусі расійскую авіябазу заявіў расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у красавіку гэтага году. У снежні дзяжурнае звяно з чатырох расійскіх знішчальнікаў Су-27 прызямлілася на аэрадроме 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах. Разам з імі з Расіі перабазіраваўся і тэхнічны персанал.



Акрамя таго на тэрыторыі Беларусі ўжо знаходзяцца расійскія вайсковыя аб’екты: Вілейская база сувязі і радыёлакацыйная станцыя “Волга” каля Ганцавічаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі