Пад Магілёвам затрымалі аўтамабіль з 9 кг метадону

Пад Магілёвам затрымалі аўтамабіль з 9 кг метадону

Супрацоўнікі міліцыі разам з унутранымі войскамі і мытняй затрымалі каля вёскі Сідаравічы Магілёўскага раёна ўдзельнікаў міждзяржаўнай злачыннай групы. Як паведамляе прэс-служба МУС, зламыснікі займаліся пастаўкамі метадону праз Беларусь ва Украіну і краіны Еўрасаюза.

Міліцыянты спынілі для праверкі "Жыгулі". У аўто былі 38-гадовы раней судзімы грамадзянін Украіны і 26-гадовы непрацуючы магілёвец. У спецыяльных тайніках аўтамабіля аператыўнікі знайшлі 22 скруткі з метадонам. Агульная вага наркотыкаў склала больш за 9 кг — гэта больш за 200 тысяч доз наркотыку. Груз ацэнены прыблізна ў 3 мільёны долараў ЗША.

Па звестках міліцыі, затрыманыя беларус і ўкраінец уваходзілі ў міжнародную злачынную групу, якая доўгі час пастаўляла наркотыкі, у тым ліку гераін, з Сярэдняй Азіі ў краіны Еўрасаюза, Беларусь і Украіну.

Праваахоўнікі працягваюць шукаць арганізатара гэтай групы. Аднак іншыя чальцы групы ўжо трапляліся ў іх рукі. Напрыклад, у 2010 годзе быў затрыманы адзін з кур'ераў, які ў іншамарцы перавозіў 27 кг гераіну пад выглядам цыбулі. Яго асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі