Пад Магілёвам загарэўся сметнік пакрышак (фота)

12 ліпеня каля 15-й гадзіны магілёўскім ратавальнікам паведамілі, што ў пасёлку Вейна пад абласным цэнтрам відаць чорны дым. Як высветлілася, пажар пачаўся на сметніку пакрышак ад грузавых аўтамабіляў.

Сметнік займае плошчу каля 600 квадратных метраў. Пакрышкі ляжаць як па адной, так і штабялямі вышынёй 1,5 м. Плошча пажару склала каля 150 кв.м, перадае прэс-служба МНС.

На ліквідацыю пажару ратавальнікам спатрэбілася каля дзвюх гадзінаў. Прычына ўзгарання зараз высвятляецца. Мяркуецца, што пажар мог пачацца ад спальвання сухой травы.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі