Пад Баранавічамі ДАІшнікі лавілі ў рэчцы "пастуха" на "Фольксвагене"

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі звярнулі ўвагу на аўтамабіль "Фольксваген", які ездзіў па полі сярод статка кароў і сігналіў. Пабачыўшы ДАІшнікаў, кіроўца кінуў машыну, захапіў з сабой бутэльку гарэлкі і, адпіваючы з яе, кінуўся ў рэчку ды паплыў. Людзі ў форме таксама кінуліся ў ваду і дагналі яго.


Высветлілася, што ў мінулым годзе 46-гадовага мужчыну пазбавілі вадзіцельскіх правоў за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення. Пасля новага парушэння на яго склалі аж чатыры адміністрацыйных пратаколы, а аўтамабіль апынуўся на штрафстаянцы, інфармуе сайт intex-press.by.

Фота — intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі