Пацыентаў, якія ўцяклі з "Навінак", затрымаў спецназ

“Супрацоўнікамі палка ППСМ ГУУС Мінгарвыканкама і аператыўна-дзяжурнай службы гарадскога аддзела міліцыі Першамайскага РУУС Мінска ў сталічным мікрараёне Уручча па прыкметах сёння былі затрыманыя трое маладых людзей, якія ўцяклі ў ноч на 20 кастрычніка з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя”, — гаворыцца ў паведамленні міліцыі.

Уцекачоў апазнала і выдала міліцыі мясцовая жыхарка, якая напярэдадні ўбачыла арыентыроўкі аб іх вышуку ў СМІ. Нагадаем, што ўсе трое ўцекачоў былі асуджаныя да прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраннем. Двое з затрыманых — ураджэнцы Брэсцкай вобласці, яшчэ адзін — мінчанін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі