Пацыентаў скурвендыспансера ў Гродне прымаў п'яны доктар

Пацыентаў скурвендыспансера ў Гродне прымаў п'яны доктар

Камітэт дзяржкантролю праверыў працу Гродзенскага абласнога скурна-венералагічнага дыспансера і знайшоў нямала парушэнняў, піша "Вечерний Гродно".

Маніторынг адбыўся 21 снежня 2016 года. Праверка выявіла, што доктар-дэрматавенеролаг з самай раніцы быў п'яны і пры гэтым прыняў трох пацыентаў. Адзін з іх пасля прыёму паскардзіўся на неадэкватныя паводзіны доктара. Калі лекара даставілі на медагляд, то яго ап'яненне пацвердзілася. Праз месяц пасля здарэння, 20 студзеня 2017 года, доктара звольнілі.

Выявіліся ў дыспансеры і іншыя парушэнні. Напрыклад, часта ў рэгістратуры губляліся карты пацыентаў. Графік прыёму галоўным лекарам і яго намеснікам быў датаваны ажно 2012 годам. Падчас маніторынгу Дзяржкантролю намесніца галоўнага лекара мусіла праводзіць асабісты прыём у стацыянары. Аднак у гэты час яна знаходзілася ў адміністрацыі дыспансэра на іншай вуліцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі