Пацыент тубдыспансэра парэзаў суседа па палаце за віртуальнае каханне

22-гадовы і 31-гадовы пацыенты ляжалі ў адной палаце цягам паўгода. За гэты час яны пазнаёміліся. У дзень здзяйснення злачынства яны выпівалі (пасля затрымання ў крыві падазраванага знайшлі 1,5 праміле алкаголю).

Прычынай канфлікту стала жанчына, а дакладней, перапіска пацярпелага з дамай у сацыяльнай сетцы. Маладзейшы з пацыентаў з-за рэўнасці вырашыў разабрацца з крыўдзіцелем. Ён дастаў нож, схапіў старэйшага за галаву і правёў яму лязом па шыі. Пашкоджанні былі лёгкімі, але ж псіхалагічны эфект стаў моцны. Пацярпелы з крыкамі аб дапамозе выбег з палаты. Медыкі выклікалі міліцыю.

У часе затрымання агрэсар супраціўляўся і крычаў на міліцыянтаў. Медперсанал пацвердзіў, што 22-гадовага пацыента цяжка назваць спакойным. Затрыманага змясцілі ў ізалятар. Раніцай наступнага дня ён працверазеў і растлумачыў, што калі вып’е, то паводзіцца неадэкватна.

На хлопца завялі крымінальную справу. Раней ён ужо меў праблемы з законам і атрымліваў судзімасць за крадзеж і рабункі, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі