Вы тут

Пацярпелым ад тэракту ў метро ў 2011 годзе ўводзяць асобныя пенсіі

Фота: hotimsk.by

Для людзей, пацярпелых ад тэракту ў мінскім метро ў 2011 годзе, цяпер уводзіцца асаблівы парадак пырзначэння пенсiй. Адпаведны ўказ "Аб пенсійным забеспячэнні грамадзян, якія пацярпелі ў выніку акту тэрарызму" падпісаў Аляксандр Лукашэнка, піша БЕЛТА.

Паведамляецца, што гэты дакумент дапаможа ўзмацніць сацыяльную абарону грамадзян, якія атрымалі групу інваліднасці ў выніку тэракту ў мінскім метро. Нагадаем, што выбух на станцыі метро "Кастрычніцкая" адбыўся 11 красавіка 2011 года. Пры выбуху загінулі 15 чалавек (усе грамадзяне Беларусі) і пацярпелі 203. Сярод пацярпелых 195 — грамадзяне Беларусі.

Указам Лукашэнкі вызначае асаблівы парадак прызначэння і пераразліку пенсій пацярпелым. Гэтыя пенсіі будуць прызначацца зыходзячы з заробку, які людзі атрымоўвалі за апошнія 12 месяцаў працы перад выбухам. Пры гэтым будзе ўлічвацца ступень страты прафесійнай працаздольнасці замест прызначанай групы інваліднасці.

Гэтыя пенсіі будуць штомесяц пераразлічвацца ў залежнасці ад росту сярэдняга заробку ў краіне. Паведамляецца, што гэты ўказ дазволіць павялічыць памеры пенсій людзям, якія сталі інвалідамі з прычыны тэракту.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі