Пачаўся продаж квіткоў на футбольны матч Украіна — Беларусь

3 ліпеня ў продаж паступілі квіткі на матч зборных каманд па футболе Украіны і Беларусі. Сустрэча пройдзе ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-2016. Першы спарынг паміж гэтымі камандамі адбыўся летась на “Барысаў-Арэне” і скончыўся перамогай украінцаў — 2:0.

Сёлетняя сустрэча пройдзе 5 верасня ў Львове і пачнецца ў 19.00. Квіткі на матч каштуюць 70, 100, 150, 200 і 250 грыўняў. Іх можна набыць на сайце ufi.com.ua.

На дадзены момант невядома, колькі квіткоў выдзеліў украінскі бок для беларускіх заўзятараў. Такая інфармацыя будзе даступная пазней.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі