(((О))) выпусціў міні-альбом, натхнёны смерцю

Гомельскі электроншчык Мікіта Васільеў выпусціў чарговы міні-альбом свайго праекта (((О))). Праца атрымала назву "We Hate You", а кампазіцыі для яе былі напісаныя пад уплывам ідэй контркультурнай арганізацыі "Царква Сатаны", кінаавангарда і кніг хорар-пісьменніка Говарда Філіпса Лаўкрафта, піша Ultra-Music. Па прызнанні Мікіты, ён доўгі час не мог сканцэнтравацца на музыцы, і да запісу новага матэрыялу яго падштурхнула смерць блізкага чалавека.

Неўзабаве Мікіта Васільеў збіраецца пачаць працу над новым паўнафарматнікам, і кажа, што верагодна, ён стане апошнім яго альбомам. "Далей праект альбо будзе зачынены, альбо перарасце ў нешта цалкам супрацьлеглае".

Міні-альбом "We Hate You" можна пачуць на жыва на сольным канцэрце (((О))) у мінскім клубе "Графіці" 7 сакавіка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі