Новы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда — хто ён

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў Анджэй Дуда перамог дзеючага кіраўніка дзяржавы Браніслава Камароўскага з вынікам 53% супраць 47% апошняга.

Дуда да апошняга часу не быў вядомым палітыкам для большасці і палякаў, і замежнікаў. Таму, яго перамога ў першым туры стала сенсацыяй. Вось некалькі фактаў з біяграфіі новага прэзідэнта Польшчы.

1. Анджэй Себасцьян Дуда будзе адным з маладзейшых прэзідэнтаў Польшчы – не так даўно яму споўнілася 43 гады. Маладзейшым быў толькі Аляксандр Кваснеўскі, якому на момант абрання прэзідэнтам споўніўся 41 год.

2. Палітык паходзіць з сям’і навукоўцаў – яго бацькі з’яўляюцца прафесарамі тэхнічных і хімічных навук. Жанаты, жонка Агата выкладчыца нямецкай мовы. Мае дачку – Кінгу.  

3. Паходзіць з Кракова. У дзяцінстве быў скаўтам. Скончыў юрыдычны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта, у 2005-м абараніў доктарскую дысертацыю.

4. Сябрам права-кансерватыўнай Партыі Права і справядлівасць Анджэй Дуда з’ўляецца цягам 10 гадоў. Быў кіраўніком дпартамента ў Міністэрстве юстыцыі, працаваў у канцэлярыі Леха Качыньскага, быў дэпутатам Сейма, а зараз – дэпутат Еўрапарламента.  

5. У 2010-м Дуда балатаваўся на пасаду мэра Кракава, але заняўшы толькі 3-е месца з 22%.

6. Кандыдатура Дуды на пасаду прэзідэнта Польшчы была абрана замест кіраўніка партыі Яраслава Качыньскага, які цягам апошніх гадоў меў вельмі негатыўны рэйтынг падчас сацапытанняў.

7. Галоўныя пункты прэзідэнцкай праграмы Дуды: дапамога для сем’яў з дзецьмі, перагляд пенсійнай рэформы (пенсійны ўзрост у Польшчы павялічаны да 67 гадоў), размяшчэнне пастаянных баз NATO ў Польшчы.

8. Пад час кампанії Анджэй Дуда одзін раз сказаў, што Польшча можа распачаць адпраўку сваіх войскаў ва Украіну, аднак пазней некалькі разоў адмовіў такую магчымасць. Увогуле, Дуда плануе павялічыць ролю Польшчы ва ўсходняй палітыцы ЕС.  

9. Валодае англійскай мовай, любіць горналыжны спорт.

10. Хатняга любімца Дуды завуць Фрэдзі і яго можна пабачыць на сумесным фота з будучым прэзідэнтам Польшчы.

Які прэзідэнт Польшчы больш выгадны Беларусі: Дуда або Камароўскі

Паводле матэрыялаў http://www.polradio.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі